Микола
Каран і Вольга вельмі грунтоўна прадэманстравалі каштоўнасць і смакі многіх рэдка ўжываных пакуль у нас культур: маша, лобіі, нута, чачавіцы.
З узростам адчуў, што арганізм мой патрабуе для гармоніі нейкіх дадатковых рэчываў - таму бабовыя могуць стаць цудоўным дапаўняльнікам як бялка, так і клятчаткі, ды шматлікіх мікра-, макраэлементаў.
Да таго ж, гэта фантастычна смачна, калі правільна іх гатаваць!
На семінары даведаўся пра шматлікія сакрэты і лайфакі, якія дазваляюць раскрыць смакі гэтага старажытнага прадукта.